Государственное
природоохранное учреждение
«Национальный парк
«Беловежская пуща»
 
 
 
DZIEDZICTWO KULTUROWE REGIONU PUSZCZY BIALOWIESKIEJ - WYBRANE ZAGADNIENIA
wyniki polsko-bialoruskich warsztatow inwentaryzacyjnych
- lipiec 2002

КУЛЬТУРНАЯ СПАДЧЫНА РЭГІЁНУ БЕЛАВЕЖСКАЙ ПУШЧЫ - ВЫБРАНЫЯ АСПЕКТЫ
вынікі польска-беларускіх інвентарызацыйных семінараў
- ліпень 2002

CULTURAL HERITAGE OF BIALOWIEZA FOREST REGION
- SELECTED ASPECTS
the results of polish-belarusian inventory workshops - July 2002

Bialowieza - Kamieniuki 2003
 
 

Белавежская пушча - гэта, найперш, унікальны прыродазнаўчы аб'ект. Магутны лес, які займае тэрыторыю каля 125 тыс. га, апошні ў такім выглядзе на абшарах Еўропы, па-сапраўднаму варты свайго імя і аховы. Гэты лес захоўвае натуральны характар. Ён стаў прытулкам, часам апошнім, для тысячаў відаў жывёлінаў і раслінаў, у тым ліку і для свайго цара - зубра.

Але пушча - гэта не толькі прырода, але таксама і людзі, і іх гісторыя. Стагоддзямі яе „асвойвалі", каланізавалі і, зразумела, эксплуатавалі. Засяленне пушчы і тэрыторыяў блізу яе заўсёды было звязана з пушчаю. Пушча адначасна станавілася памежжам, дзе судакраналіся розныя этнічныя і веравызнаўчыя групы.

XV стагоддзем датуецца суседства на абшарах Белавежскай пушчы дзвюх груп насельніцтва: з аднаго боку - прадстаўнікоў беларускай народнасці, якія прыходзілі з паўночнага ўсходу, з раёну Ваўкавыска, і другога - прадстаўнікоў украінскай народнасці, валынян, якія засялялі пушчу з боку Берасця. Пазней насельніцтва ўнутры пушчы перамяшалася, напрыклад, у выніку перасялення будаўнікоў з Мазовіі, а таксама ў выніку засялення і іміграцыі розных іншых групаў. Але па краях Пушчы этнічныя межы сталі выразныя: на поўначы і ўсходзе пасяліліся беларусы, а з поўдня і захаду маларусы (сёння яны акрэсліваюцца як русіны і ўкраінцы). I да сённяшняга часу гэты абшар характарызуецца вялікім багаццем, што мае свой адбітак у этнічнай і веравызнаўчай мазаіцы. Выяваю гэтага з'яўляюцца бачныя ў пушчанскіх краявідах купалы цэркваў і касцёлаў, мноства прыдарожных драўляных крыжоў і каплічак, а таксама раскіданыя сярод палёў і пералескаў шматканфесійныя могілкі. Гэта таксама і характэрная драўляная архітэктура з вялікім багаццем стыляў і аздабнення. Формы ўпрыгожванняў вельмі часта скіраваныя да прыродных элементаў (расліны, жывёлы), што сведчыць пра трывалую сувязь мясцовага насельніцтва з навакольным асяроддзем. Культурная адметнасць выразна выяўляецца і ў вырабе рэчаў штодзённага ўжытку.

Гэта ўсё разам сведчыць, што рэгіён Белавежскай пушчы, успрыняты значна шырэй, а не толькі па межах лесу, можа пахваліцца не толькі багаццем прыроды, але адначасна і каштоўным культурным багаццем.

Гэтая публікацыя, як вынік праграмы інвентарызацыі помнікаў, што знаходзяцца ў межах трансгранічнага праекту DANCEE „пушча без межаў", з'яўляецца спробаю паказаць толькі частку багацця і культурных каштоўнасцяў рэгіёну Белавежскай пушчы, якія стагоддзямі ствараліся мясцовым людам у цеснай спалучанасці з гэтым натуральным арганізмам.

Спадзяемся, што гэтая праца дапаможа ўсвядоміць, якую вялікую спадчыну нашых бацькоў і дзядоў мы маем, дапаможа ўбачыць, як многа можам страціць, і пакажа, куды мы павінны скіраваць нашыя сілы, каб захаваць нашую культурную спадчыну.

Міраслаў Сцепанюк
Каардынатар праекту ад імя РТОР

ЗМЕСТ
Уводзіны
Міраслаў Сцепанюк, Віктар Фенчук
Уступная інфармацыя
Галіна Лапінска
Праект „Пушча без межаў"
Міраслаў Сцепанюк, Віктар Фенчук
ФОРУМ па ахове культурнай і прыроднай спадчыны рэгіёну Белавежскай пушчы
Міраслаў Сцепанюк, Віктар Фенчук
Асноўныя мэты, прынцыпы і ход інвентарызацыйных даследаванняў
Леанід Несцярчук
Асноўныя этапы станаўлення і функцыянавання сістэмы аховы гісторыка-культурнай спадчыны ў Беларусі і Польшчы
Ежы Мацейчук, Дарыюш Станкевіч
Ахова помнікаў у Польшчы - прававыя і арганізацыйныя аспекты
Мікалай Чэркас
Белавежская пушча на геаграфічных картах
Галіна Лапінска
Прыклады культурнай спадчыны некаторых польскіх і беларускіх гмінаў рэгіёну Белавежскай Пушчы - патрэба іх аховы і захавання
Артур Гавэл
Архітэктанічнае аздабленне ў драўляным будаўніцтве на тэрыторыі гміны Дубічы Царкоўныя
Міраслаў Сцепанюк
Гістарычныя могілкі ў вёсцы Дубічы Царкоўныя
Мікалай Чэркас
Беловежскнй нмператорскнй дворец
Галіна Лапінска, Аляксандра Лукша
Капылы - сядзібна-паркавы комплес: інвентарызацыя і ацэнка стану захавання
Мікалай Уласюк
Канцэпцыя рэваларызацыі сядзібна-паркавага ансамбля „КапыльГ' ў вёсцы Перамога Камянецкага раёну
Ежы Астапчук
Заўвагі на тэму аховы і выкарыстання драўлянай архітэктуры
Галіна Лапінска, Аляксандра Лукша
Курная хата ў вёсцы Ражкоўка, інвентарызацыя і спроба рэканструкцыі
Святлана Словік
3 гісторыі развіцця рэгіёну Белавежскай Пушчы
Ларыса Быцко
Таямніца пушчы - з этнаграфічнай экспедыцыі аднаго дня
Віктар Фенчук
Белы бусел (Сісопіа сісопіа) як кампанент экалагічнага і краязнаў-чага турызму ў рэгіёне Белавежскай Пушчы

 
« главная
 
ГПУ Национальный парк
«Беловежская пуща»
Наука
 
 
Яндекс.Метрика